Беларусаў пусцяць за мяжу, але толькі з даведкай аб адсутнасці COVID-19

Падпісацца
Па словах Міністэрства аховы здароўя, даведку выдаваць будуць пасля здачы платнага экспрэс-тэсту, падставай для правядзення якога будуць аплачаныя квіткі ў абодва бакі.

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Беларусаў будуць пускаць у іншыя краіны, але толькі пры наяўнасці даведкі аб адсутнасці каронавіруса, пра гэта ішла гаворка на анлайн-канферэнцыі з удзелам міністэрства аховы здароўя, Дэпартамента па турызме і грамадскіх аб'яднанняў, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Офіс кампаніі Турэцкія авіялініі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Турцыя адновіць авіязносіны з 40 краінамі - Беларусь у спісе

Еўрасаюз склаў спіс краін, грамадзян якіх будзе пускаць на сваю тэрыторыю з турыстычнымі, дзелавымі і іншымі мэтамі з 1 чэрвеня 2020 года. Пры гэтым беларусы ў той пералік не ўвайшлі, бо ЕС лічыць эпідэміялагічную абстаноўку ў нашай краіне неспрыяльнай. З часам спіс краін, грамадзянам якіх дазволяць ўезд у Еўрасаюз, будзе пашырацца.

У дадзены момант для ЕС галоўнае - гэта колькасць хворых COVID-19, якая не павінна перавышаць 25 чалавек на 100 000 жыхароў. У Беларусі, паводле апошніх звестак, суадносіны складае 474 чалавекі на 100 000 жыхароў.

Нягледзячы на гэта, па рэкамендацыях СААЗ краіны Еўрасаюза змогуць прымаць грамадзян са спісу небяспечных краін пры прад'яўленні даведкі аб адсутнасці каронавіруса. Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўжо распрацавала такія даведкі на рускай і англійскай мовах і гатова выдаваць іх па неабходнасці.

У дадзены момант тэст на COVID-19 па ўласным жаданні ў Беларусі нельга здаць нават платна, адпаведна, нельга атрымаць і даведку. Аднак Міністэрства аховы здароўя дасць такую магчымасць пры наяўнасці аплачаных квіткоў у абодва бакі, якія змяшчаюць нумар квітка, па якім грамадзянін будзе з'язджаць з Беларусі. Па ўсёй бачнасці, пра беларусаў, якія выязджаюць з краіны на аўтамабілях, не падумалі.

Па словах Міністэрства аховы здароўя, у бліжэйшы час магчымасць здаць экпресс-тэст на COVID-19 платна пры неабходнасці будзе прадастаўляцца. Для беларусаў ён будзе каштаваць 41 рубель, для замежнікаў - 56 рублёў. Спіс медустаноў, дзе можна будзе здаць тэст і атрымаць даведку, цяпер вызначаюць.

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, колькасць зарэгістраваных выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 45 981, пры гэтым правялі больш 585 тысяч тэстаў. Паправіліся і выпісаныя ўжо 21 162 пацыента, памерлі 253 чалавекі.

Стужка навiн
0