Другая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы прыбыла ў Беларусь

© Sputnik / Виктор ТолочкоПольскі сцяг на будынку Пасольства Польшчы ў Мінску
Польскі сцяг на будынку Пасольства Польшчы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перададзеныя маскі і лекі, тэсты і апараты ШВЛ: гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы.

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Другая партыя гуманітарнай дапамогі для барацьбы з эпідэміяй COVID-19 прыбыла з Польшчы ў Беларусь у пятніцу.

Сцяг Літвы на вежы Гедыміна - Sputnik Беларусь
Літва выдзеліць Беларусі сродкі на барацьбу з каронавірусам, але няшмат

Паведамляецца, што на афармленне ў транспартна-лагістычны цэнтр прыехалі 40 фур з агульнай масай грузу ў 300 тон, яшчэ пяць машын былі разгружаныя ў Лідзе. У Беларусь перададзены маскі і іншыя сродкі індывідуальнай абароны, а таксама лекі, тэсты і апараты ШВЛ.

Напярэдадні дзяржсакратар канцылярыі польскага прэм'ер-міністра Міхал Дворчык заявіў, што гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы.

Груз перавозілі машыны Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы, Дзяржаўнай паліцыі і Пагранічнай службы. Пад Мінскам дапамогу сустрэлі прадстаўнікі беларускага Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства замежных спраў, а таксама пасольства Польшчы ў рэспубліцы, перадае БелТА.

Першая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы прыбыла ў Беларусь 24 красавіка: тады ў рэспубліку накіравалі дэзінфікуючыя сродкі, антысептыкі і хірургічныя маскі.

Нагадаем, за мінулыя месяцы Беларусь таксама неаднаразова атрымлівала гуманітарную дапамогу з Кітая: прыбыло чатыры грузы. Пра гатоўнасць дапамагчы нашай рэспубліцы ў барацьбе з коронавирусом заяўлялі і прадстаўнікі літоўскага ўраду: Літва выдзеліць у якасці гуманітарнай дапамогі 50 тысяч еўра.

Стужка навiн
0