Відэа

Перастаноўкі ва ўрадзе: хто страціў партфель, а хто змяніў крэсла?

Падпісацца
У Беларусі прайшоў кадравы чацвер, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адправіў урад у адстаўку і прызначыў новые. Глядзіце ў нашым відэа, хто развітаўся з пасадай, а хто сядзе ў новае крэсла.

Лукашэнку 3 мая адправіў урад у адстаўку, а 4 мая прызначыў новы. Прэм'ер-міністрам рэспублікі стаў Раман Галоўчанка, раней ён займаў пасаду старшыні Дзяржкамваенпрама. Фармальна Галоўчанка пакуль яшчэ з'яўляецца выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Беларусі. Яго кандыдатуру павінна зацвердзіць Палата прадстаўнікоў.

Лукашэнка расказаў, якім бачыць новы ўрад - Sputnik Беларусь
Відэа
Лукашэнка расказаў, якім бачыць новы ўрад

Новаму прэм'ер-міністру 46 гадоў, ён скончыў МДІМА ў Маскве. З 1997 па 2018 год працаваў у сакратарыяце Савета бяспекі, у Генеральнай пракуратуры, Адміністрацыі прэзідэнта. Галоўчанка працаваў і ў замежных прадстаўніцтвах Беларусі, пачынаў дарадцам-пасланнікам пасольства ў Польшчы, а пасля заняўся блізкаўсходнім вектарам - прадстаўляў інтарэсы Беларусі ў ААЭ, Катары, Кувейце, Саудаўскай Аравіі.

Мікалай Снапкоў цяпер першы віцэ-прэм'ер, да прызначэння ён працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта.

Снапкову 50 гадоў, ён скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання. Працаваў у сельскай гаспадарцы, у банкаўскай сферы, Горацкім райвыканкаме і Магілёўскім аблвыканкаме. У 2009-м працаваў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, пасля чаго пяць гадоў быў міністрам эканомікі. З 2014-га па 2019-ы зноў працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, а гэтай вясной быў адпраўлены паслом у Кітай.

З пасады памочніка прэзідэнта па Магілёўскай вобласці на пасаду віцэ-прэм'ера перайшоў Аляксандр Субоцін. Яму 44 гады, Субоцін скончыў Віцебскую ветакадэмія і Міжнародны інстытут менеджменту. Доктар навук у сферы паразіталогіі. З 2017-га па 2018-ы быў памочнікам прэзідэнта па Віцебскай вобласці, з 2018-га па 2019-ы працаваў членам Калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі. У сакавіку 2020-га стаў памочнікам па Магілёўскай вобласці.

Былы намеснік прэм'ера Дзмітрый Крутой стаў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

А вось як выглядае сёння пул пяці міністэрстваў:

  • будаўніцтва - Руслан Пархамовіч;
  • прамысловасці - Пётр Пархомчык;
  • фінансаў - Юрый Селіверстаў;
  • ЖКГ - Андрэй Хмель;
  • інфармацыі - Ігар Луцкі.

Астатнія міністры захавалі свае партфелі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні кадравага дня адзначаў, што рэзкага злому з заменай усіх членаў урада не будзе.

"Вырасла новае пакаленне кіраўнікоў, якія сябе добра паказалі і працавалі нядрэнна ва ўрадзе. Навошта іх мяняць?" - казаў беларускі лідар.

Тыя, хто не патрапіў у новы склад урада, без працы не застануцца - "яны не ворагі". Былы прэм'ер Сяргей Румас, напрыклад, хоча займацца бізнесам, Лукашэнка гэта вітае.

Стужка навiн
0