https://bel.sputnik.by/20200607/Snyadanak-pa-belarusku-gatuem-amlet-pa-narodnykh-retseptakh-1041591503.html
Сняданак па-беларуску: гатуем амлет па народных рэцэптах
Сняданак па-беларуску: гатуем амлет па народных рэцэптах
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца незвычайнымі рэцэптамі прыгатавання страў з яек – менавіта такія елі нашы продкі. А вы каштавалі салодкі амлет? 07.06.2020, Sputnik Беларусь
2020-06-07T09:00+0300
2020-06-07T09:00+0300
2022-04-14T15:49+0300
цiкавосткi
ларыса мятлеўская
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104084/98/1040849817_0:114:1921:1194_1920x0_80_0_0_fce6913ef6fea9179be8c8e1fe146a3c.jpg
Сучасныя дыетолагі кажуць, што сняданак – галоўная ежа за ўвесь дзень. Не пагадзіцца з гэтым складана: ад смачнага сняданку палепшваецца настрой і з’яўляюцца сілы на новыя справы. Прапануем некалькі рэцэптаў сапраўднага беларускага сняданку.Яечня вясковаяІнгрыдыенты:Як гатаваць:Сала нарэзаць маленькімі кубікамі, падсмажыць разам з нарэзанай цыбуляй. Яйкі ўзбіць з малаком, пасаліць і заліць гэтым сала з цыбуляй. Пасыпаць зверху зялёным кропам і запячы ў духоўцы або печы.Сала з хлебам - незаменны інгрыдыент сняданка, калі потым чакае цяжкая праца
Такую страву можна падаваць на стол з чорным хлебам, свежымі агуркамі ці памідорамі. Калі ёсць час, можна нават прыгатаваць салату.Амлет па-сялянску з карыцайІнгырдыенты:Як гатаваць:Яйкі ўзбіць, усыпаць крыху пакрышанага кропу альбо зялёнай пятрушкі, пасаліць. Растапіць на вялікай патэльні альбо блясе паўлыжкі масла, уліць узбітыя яйкі, паставіць у печ або духоўку.Самы смачны амлет - са свежых яек
Калі падрумяняцца перакласці ў форму для запякання. Узяць палову сталовай лыжкі масла, столькі ж цукру і мукі, 1,5 шклянкі смятаны, 3 жаўткі і ўсё гэта моцна нагрэць на патэльні, крыху памешваючы. Калі загусцее, заліць яечню, абсыпаць цукрам і карыцай і запякаць 15 хвілін.Амлет венскі з варэннемІнгрыдыенты:Як гатаваць:Узяць 3 або 4 яйкі і моцна ўзбіць з малаком і шчопаццю солі. Распусціць на патэльні крыху масла так, каб амлет не прыстаў, выліць яйкі з малаком на патэльню і пячы ў гарачай печы або духоўцы пакуль ніз не зарумяніцца. Калі амлет будзе гатовы, трэба яго акуратна зняць, дапамагаючы сабе нажом або адмысловай лапаткай на аркуш паперы (не перакульваючы патэльню), намазаць павідлам або мармеладам. Скруціць у трубачку і, падаючы на стол шчодра абсыпаць цукрам.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104084/98/1040849817_88:0:1831:1307_1920x0_80_0_0_372ec8d3c91ccade82714f20cd8ff5bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, ларыса мятлеўская, беларуская кухня
цiкавосткi, ларыса мятлеўская, беларуская кухня
Сняданак па-беларуску: гатуем амлет па народных рэцэптах
09:00 07.06.2020 (абноўлена: 15:49 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца незвычайнымі рэцэптамі прыгатавання страў з яек – менавіта такія елі нашы продкі. А вы каштавалі салодкі амлет?
Сучасныя дыетолагі кажуць, што сняданак – галоўная ежа за ўвесь дзень. Не пагадзіцца з гэтым складана: ад смачнага сняданку палепшваецца настрой і з’яўляюцца сілы на новыя справы. Прапануем некалькі рэцэптаў сапраўднага беларускага сняданку.
- 8 яек
- 0,5 шклянкі малака
- 80 г сала
- 1 цыбуліна
- Соль
Сала нарэзаць маленькімі кубікамі, падсмажыць разам з нарэзанай цыбуляй. Яйкі ўзбіць з малаком, пасаліць і заліць гэтым сала з цыбуляй. Пасыпаць зверху зялёным кропам і запячы ў духоўцы або печы.
Сала з хлебам - незаменны інгрыдыент сняданка, калі потым чакае цяжкая праца
Такую страву можна падаваць на стол з чорным хлебам, свежымі агуркамі ці памідорамі. Калі ёсць час, можна нават прыгатаваць салату.
Амлет па-сялянску з карыцай
- 6-8 яек
- Шчопаць кропу альбо пятрушкі
- Соль
- 1 ст лыжка масла
- 0,5 ст лыжкі мукі
- 1 ст лыжка цукру
- 1,5 шклянкі смятаны
- 3 жаўткі
- Карыца
Яйкі ўзбіць, усыпаць крыху пакрышанага кропу альбо зялёнай пятрушкі, пасаліць. Растапіць на вялікай патэльні альбо блясе паўлыжкі масла, уліць узбітыя яйкі, паставіць у печ або духоўку.
Самы смачны амлет - са свежых яек
Калі падрумяняцца перакласці ў форму для запякання. Узяць палову сталовай лыжкі масла, столькі ж цукру і мукі, 1,5 шклянкі смятаны, 3 жаўткі і ўсё гэта моцна нагрэць на патэльні, крыху памешваючы. Калі загусцее, заліць яечню, абсыпаць цукрам і карыцай і запякаць 15 хвілін.
- 4 яйкі
- 4 ст лыжкі малака
- Соль
- 0,25 ст лыжкі масла
- 1 ст лыжка мармеладу
- 1 ст лыжка цукру
Узяць 3 або 4 яйкі і моцна ўзбіць з малаком і шчопаццю солі. Распусціць на патэльні крыху масла так, каб амлет не прыстаў, выліць яйкі з малаком на патэльню і пячы ў гарачай печы або духоўцы пакуль ніз не зарумяніцца. Калі амлет будзе гатовы, трэба яго акуратна зняць, дапамагаючы сабе нажом або адмысловай лапаткай на аркуш паперы (не перакульваючы патэльню), намазаць павідлам або мармеладам. Скруціць у трубачку і, падаючы на стол шчодра абсыпаць цукрам.