МІНСК, 8 чэр - Sputnik. Новы падручнік гісторыі Вялікай Айчыннай вайны выпусцілі ў Беларусі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.
Новы падручнік рыхтаваўся групай аўтараў пад кіраўніцтвам доктара навук члена-карэспандэнта НАН Аляксандра Кавалені.
Падручнік пад назвай "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)" выдадзены для беларускіх школ абедзвюх моў навучання.
Сярод аўтараў - рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Марат Жылінскі, навукоўцы ВНУ Барыс Далгатовіч, Марына Краснова, Кузьма Козак і Сяргей Новікаў.
У дапаможнік ўведзена рубрыка "Ствараем летапіс вайны".
"У ёй прапануецца навучэнцам звярнуць увагу на старонкі гісторыі сваёй сям'і, населенага пункта, у якім ён жыве. У дапаможніку прыводзяцца шматлікія дакументальныя матэрыялы, выяўленыя аўтарамі ў архівах Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Польшчы, картасхемы, шматлікія ілюстрацыі, якія дапаўняюць і пашыраюць тэкст параграфаў і садзейнічаюць больш глыбокаму іх засваенню", - дадалі ў НАН.