МІНСК, 8 чэр - Sputnik. Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій на будучыя выбары прэзідэнта будзе дощжыцца да 21 чэрвеня ўключна, паведамляе Sputnik.
У Беларусі завяршылася фарміраванне участкаў для галасавання - зрабілі гэта ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Наступны этап: склад участковых выбарчых камісій. Вылучаць удзельнікаў у іх можна да 21 чэрвеня ўключна.
Вылучаць сябраў выбарчых камісій могуць партыі і грамадскія арганізацыі, калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў. Каб падаць дакументы на ўключэнне ва ўчастковую камісію, трэба заручыцца як мінімум дзесяццю подпісамі жыхароў раёна, які адносіцца да гэтага ўдзельніка.
Працягваецца ў Беларусі і збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. На сёння ёсць інфармацыя аб двух прэтэндэнтах, якія сабралі неабходны мінімум: у дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ёсць каля мільёна подпісаў, у экс-банкіра Віктара Бабарыкі - больш за 167 тысяч. У астатніх 12 прэтэндэнтаў пакуль подпісаў менш.
Працягнецца збор подпісаў да 19 чэрвеня ўключна.
Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 9 жніўня.