Дэпутаты далі згоду на прызначэнне Галоўчанкі прэм'ерам Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоГаласаванне ў Палаце прадстаўнікоў за зацвярджэнне Рамана Галоўчанкі прэм'ерам
Галасаванне ў Палаце прадстаўнікоў за зацвярджэнне Рамана Галоўчанкі прэм'ерам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Парламентарыям далі 10 хвілін, каб прагаласаваць за кандыдатуру новага старшыні Савета міністраў.

МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі дала згоду на прызначэнне прэм'ер-міністрам Рамана Галоўчанкі, перадае карэспандэнт Sputnik.

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь
Прэм'ер Беларусі: эканоміка павінна расці вышэй за сярэднесусветныя тэмпы

У адпаведнасці з 84-м артыкулам Канстытуцыі Беларусі, кандыдатуру на пасаду старшыні Савета міністраў унеслі на разгляд у ніжнюю палату парламента. Дэпутатам спатрэбілася 10 хвілін на тое, каб прагаласаваць у фармаце тайнага галасавання. Яшчэ 10 хвілін падліковая камісія падлічвала галасы.

За кандыдатуру Галоўчанкі прагаласавалі ўсе 97 дэпутатаў, якім былі раздадзеныя бюлетэні для галасавання.
Згодна з заканадаўствам, пасля таго як дэпутаты ўзгаднілі кандыдатуру Галоўчанкі, прэзідэнт павінен падпісаць адпаведны ўказ.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0