Самі медыкі называюць свай убор - "скафандрам". Журналіст Sputnik паставіў на сабе эксперымент: ён цалкам экіпіраваўся як змагар з COVID-19. У "скафандры" Яўген Алейнік правёў цэлы працоўны дзень на "ўдалёнцы".
"Адчуваю сябе Дартам Вейдарам, толькі мой касцюм памылі з адбельвацелем", - сказаў Алейнік прымерыўшы амуніцыю урачоў.
Апрануўшы яе, нібы трапляеш у фінскую сауну. Праз гадзіну маска пачынае "плакаць", а пульс павялічваецца, як падчас бегу.
Кватэра - гэта, вядома, не сцены бальніцы, а праца за ноўтбукам не параўнаецца з працай медыкаў, але і без актыўных рухаў дыхаць і бачыць з кожнай гадзінай Яўгену станавілася больш складана.
Пасля 8-мі гадзіннага працоўнага дня рукі сталі зморшчанымі, як у старога, з-за працы ў пальчатках. Пульс маладога і здаровага чалавека павялічыўся амаль удвая. Яўген падсумаваў эксперымент словамі: "Гэты дзень быў адным з самых кашмарных ў маім жыцці".
Глядзіце наша відэа і ўявіце, як адчуваюць сябе ўрачы.