МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Расійскія школьнікі сёлета атрымаюць атэстаты без здачы экзаменаў.
Пастанову пра асаблівасці здачы АДЭ ў 2020 годзе падпісаў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.
"Усе расійскія школьнікі - і дзявятых, і адзінаццатых класаў - у 2020 годзе атрымаюць атэстат без здачы экзаменаў... Выпускнікі, якія захочуць прадоўжыць навучанне ў сярэдніх прафесійных адукацыйных арганізацыях, будуць залічаны ў іх па выніках атэстата", - гаворыцца ў паведамленні.
Звыклы парадак прыйшлося змяніць з-за пандэміі каронавіруса. Такія меры дазволяць засцерагчы педагогаў і вучняў, гаворыцца ў пастанове.
Удакладняецца, што школьнікі, якія хочуць паступаць у ВНУ, могуць здаць АДЭ. Школы будуць дапамагаць ім рыхтавацца да іспытаў дыстанцыйна.
Паводле апошніх звестак, у Расіі выяўлена 493 657 выпадкаў каронавіруса. Паправіліся 252 783 чалавекі, памерлі 6 358.