Захарава: дыялог Расіі і ЗША па ДСНУ трэба актывізаваць

© Пресс-служба МИД РФ / Перайсці ў фотабанкМарыя Захарава
Марыя Захарава - Sputnik Беларусь
ЗША "спрабуюць пахаваць" Дамову па скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў, настойваючы на падключэнні Кітая да перамоваў па яе падаўжэнні, лічаць у МЗС РФ.

МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Дыялог Расіі і ЗША вакол Дамовы па скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (ДСНУ) трэба актывізаваць у бліжэйшы час, узровень дыскусіі залежыць ад гатоўнасці Вашынгтона да прадметнай размовы, заявіла прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава - Sputnik Беларусь
Захарава аб беспарадках у ЗША: пасеяўшы хаос, яны атрымалі хаос у сябе

"З улікам значнасці ДСНУ мы зыходзім з таго, што двухбаковы дыялог па гэтай тэме павінен быць актуалізаваны ужо ў бліжэйшай перспектыве. А што тычыцца ўзроўню і фармату дыскусіі, ... з гэтым можна будзе вызначыцца ў залежнасці ад шэрагу фактараў, у першую чаргу гатоўнасці амерыканскага боку да прадметнай размовы. Зразумела, неабходна будзе ўлічваць і эпідэміялагічную сітуацыю", - адзначыла Захарава на брыфінгу ў чацвер.

На яе думку, ЗША "спрабуюць пахаваць" Дамову па скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў, настойваючы на падключэнні Кітая да перамоваў па яе падаўжэнні.

"З амерыканскага боку робяцца спробы ўвязаць пытанне падаўжэння ДСНУ з пытаннямі, якія не маюць дачынення да яго прадмета, да яго зместу. У прыватнасці, гаворка ідзе аб выпрацоўцы кантрольна-абмежавальных мер у дачыненні да ваенных праграм Кітайскай Народнай Рэспублікі, супраць чаго, як вядома, кітайцы рашуча пярэчаць. Усё гэта вельмі падобна на спробы США... пахаваць дамову, але захаваць пры гэтым твар і перакласці адказнасць на Расію і КНР", - сказала Захарава.

У панядзелак спецпасланнік прэзідэнта ЗША па кантролі над узбраеннямі Маршал Білінгслі паведаміў, што дамовіўся з намеснікам міністра замежных спраў Расіі Сяргеем Рабковым пра перамовы адносна часу і месца перамоваў па ядзернай зброі ў чэрвені. Ён удакладніў, што на перамовы запрошаны таксама прадстаўнік КНР. Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чун'ін у аўторак заявіла, што Кітай не мае намеру ўдзельнічаць у трохбаковых перамовах з ЗША і Расіяй па ядзернай зброі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі