Інфармацыя пра тое, што ў свеце выяўленыя шэсць разнавіднасцяў COVID-19, мае важнае практычнае ўжыванне для даследчыкаў, паколькі ва ўсіх гэтых разнавіднасцяў ёсць свае асаблівасці, кажа суразмоўца Sputnik, урач-эндакрынолаг, кандыдат медыцынскіх навук, навуковы супрацоўнік МДУ, доктар Зухра Паўлава.
"Кантагіёзнасць - гэта значыць здольнасць заражаць, здольнасць уздзейнічаць на розныя органы і тканіны, то бок спецыфічнасць нейкая, ступень вірулентнасці, гэта значыць здольнасць наносіць шкоду арганізму", - тлумачыць урач.
Чым больш мутацый і асаблівасцяў ў віруса, чым больш ведаў пра гэта, тым больш мы ўзброены для ўласнай бяспекі, кажа доктар Паўлава.
"Кітайцы першыя заявілі аб наяўнасці двух такіх відаў, і тады гэта выклікала скепсіс, але чым больш хавалася інфармацыі, тым больш з'яўлялася пацверджанняў, а потым выявіліся і новыя віды. У кожным новым месцы - свае асаблівасці, нават проста кліматычныя і іншыя. Вірус, змяняецца, набывае новыя ўласцівасці", - распавядае спецыяліст.
Пры гэтым суразмоўца раіць людзям не ўспрымаць інфармацыю пра розныя мутацыя з залішнім непакоем і нават панікай. Людзі трывожныя і недаверлівыя заўсёды рэагуюць з негатыўным акцэнтам і нават палохаюцца, але большасці гэтая інфармацыя не вельмі цікавая, таму што яе нельга ні памацаць, ні ўжыць, дадае Паўлава.
"Ці трэба абмяжоўваць грамадства ад гэтай інфармацыі - мне здаецца не, трэба весці асветніцкую дзейнасць, і так робяць зараз вельмі многія ўрачы", - рэзюмуе суразмоўца.