Навукоўцы: група крыві ўплывае працяканне каронавіруса

© REUTERS / Maxim ShemetovПрабірка з тэстам на антыцелы
Прабірка з тэстам на антыцелы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней падобныя здагадкі ўжо выказваліся неаднаразова, і цяпер яны былі пацверджаны афіцыйна.

МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Група крыві ўплывае на цяжцасць працякання каронавіруса новага тыпу ў пацыента, такія дадзеныя атрымалі нямецкія і нарвежскія навукоўцы.

Паводле інфармацыі даследчыкаў універсітэцкай клінікі федэральнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн, яны вывучалі генетычную схільнасць да каронавіруса.Так, было ўстаноўлена, што ў людзей з другой групай крыві верагоднасць больш цяжкага развіцця COVID-19 напалову вышэй, чым у пацыентаў з іншымі групамі. У той жа час людзі з першай групай крыві лепш абаронены ад сур'ёзнай хваробы.

Раней падобныя здагадкі ўжо выказваліся неаднаразова, і цяпер яны былі пацверджаны афіцыйна.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя на пачатку сакавіка абвясціла успышку COVID-19 пандэміяй. На гэты час у свеце выявілі больш за 7,2 мільёна выпадкаў заражэння, больш 413 тысяч чалавек памерлі.

Стужка навiн
0