Для беларускага выязнога турызму суразмоўца Sputnik называе найбольш верагоднымі напрамкамі сем краін - гэта Албанія, у перспектыве магчыма Чарнагорыя, тры міжземнаморскія дзяржавы Туніс, Егіпет і Турцыя, а таксама постсавецкія Грузія і Украіна, да якіх хутчэй за ўсё не дабярэцца ні еўрапейскі, ні расійскі паток турыстаў.
"Возьмем тры краіны, якія паміж сабой вельмі падобныя, - Туніс, Егіпет і Турцыя... Цяпер мы бачым максімальную зацікаўленасць афіцыйных асоб, авіяцыйных уладаў, перамовы паміж галіновымі міністэрствамі, плюс нашы партнёры - усе нас чакаюць, але гэта чаканне яшчэ трэба фармалізаваць, верагоднасць таго, што яно будзе фармалізавана ў бліжэйшы час, вельмі высокая. Думаю, што наступны тыдзень будзе поўны вось гэтых афіцыйных заяў. Я спадзяюся", - кажа суразмоўца.
Хто прыедзе ў Беларусь
"А што тычыцца расійскай мяжы, як толькі мы адкрыемся, Расія дазволіць сваім грамадзянам да нас прыязджаць, нас чакае вельмі вялікі паток вядома. І калі Расія, а да таго ўсё ідзе, не будзе выпускаць сваіх турыстаў у Еўропу, але адкрыецца ў рамках СНД і ЕАЭС, то тут мы ў прыярытэце. Але тут усё ляжыць у ключы палітычных рашэнняў", - кажа Гулы.
Такія падзеі, як візіт міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова ў Мінск і правядзенне Парада ў Маскве 24 чэрвеня, могуць стаць арыенцірамі для далейшага агучвання прынятых рашэнняў, у прыватнасці, аб магчымасцях паездак грамадзян, рэзюмуе Гулы.