Пасол РФ: Мінэнерга не збіраецца перакрываць пастаўкі газу ў Беларусь

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Афіцыйна беларускі бок рабіў запыт аб зніжэнні кошту блакітнага паліва для рэспублікі ў гэтым годзе.

МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Расія не збіраецца абмяжоўваць пастаўкі газу ў Беларусь, заявіў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

Увод у эксплуатацыю парагазавага энергаблока ПГУ-420 на ЦЭЦ -20 - Sputnik Беларусь
Газпрам гатовы да перамоваў з Мінскам аб цане на газ у 2021 годзе

Раней у Telegram-каналах з'явіліся паведамленні аб тым, што "Газпрам" перакрые пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь з 1 ліпеня.

"Па-першае, лепш давяраць афіцыйнай інфармацыі, а не роздумам тых аналітыкаў, якія не заўсёды маюць пэўную інфармацыю", - пракаментаваў чуткі Мезенцаў.

Ён запэўніў, што па звестках міністэрства энергетыкі Расіі на сённяшні дзень "ніякіх падставаў думаць пра тое, што з нейкага дня ў чэрвені, у ліпені ці наогул калі б там ні было могуць быць перакрытыя або абмежаваныя пастаўкі расійскага газу ў Беларусь няма".

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што сёння пастаўкі газу ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з той дамовай, якая была падпісана з беларускім бокам. У гэтым годзе ўзгоднена цана на газ.

"Расійская Федэрацыя гатова да перамоваў аб цане газ у 2021 годзе", - нагадаў кіраўнік расійскага пасольства.
Паводле яго слоў, на 2020 год цана на газ застанецца такой, як зафіксавана (127 долараў за тысячу кубаметраў - Sputnik) у дагаворы.

Стужка навiн
0