Беларусь на саміце "Усходняга партнёрства" прадставіць Галоўчанка

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Напярэдадні адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з еўрапейскім камісарам па пытаннях суседства і пашырэння ЕС Оліверам Вархейі - абмяркоўваўся ў тым ліку і саміт.

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прадставіць Беларусь на саміце ініцыятывы Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства", паведаміла ў чацвер прэс-сакратар урада Аляксандра Ісаева.

Шэнгенская польская віза - Sputnik Беларусь
Савет ЕС зацвердзіў візавае пагадненне з Беларуссю

Саміт краін - удзельніц "Усходняга партнёрства" пройдзе сёння ў фармаце відэаканферэнцыі.

"Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка будзе прадстаўляць Беларусь на саміце ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", які адбудзецца сёння ў рэжыме відэаканферэнцыі", - паведаміла ў чацвер Ісаева.

Напярэдадні адбылася тэлефонная размова паміж кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем з еўрапейскім камісарам па пытаннях суседства і пашырэння ЕС Оліверам Вархейі. Абмяркоўваліся вынікі віртуальнай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў "Усходняга партнёрства" і будучы саміт на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў.

Еўрасаюз перад самітам апублікаваў вынікі апытання ў краінах - удзельніцах "Усходняга партнёрства". Як высветлілася, 38% беларусаў пазітыўна ставяцца да ЕС, 46% - нейтральна, а 12% - негатыўна. Яшчэ 4% не ведаюць ці не чулі пра Еўрасаюз. Больш за палову грамадзян (54%) лічаць адносіны паміж Мінскам і Бруселем добрымі.

У ініцыятыву "Усходняе партнёрства", акрамя ЕС, уваходзяць Беларусь, Азербайджан, Арменія, Грузія, Малдова і Украіна. Праграма, як мяркуецца, накіраваная на палітычную і эканамічную асацыяцыю краін з Еўрапейскім саюзам.

Стужка навiн
0