МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Праект Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў сталічным парку 50-годдзя Кастрычніка ў чарговы раз будзе перагледжаны, цяпер змены закрануць тэрміны щзвядзення аб'екта з-за пандэміі каронавіруса, заявіў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.
Работы павінны былі пачацца ў першым паўгоддзі гэтага года. Пляцоўка пад арэну ўжо гатовая, але будаўнічай тэхнікі там яшчэ няма. Планавалася, што стадыён будзе здадзены да канца 2023-га.
Пры гэтым Беларусь гатовая да прыёму кітайскай дэлегацыі. Па словах міністра, праца з нарматыўнымі дакументамі завершана, таксама праведзены ўсе даследчыя мерапрыемствы.
"На працягу двух-трох гадоў мы спадзяемся, што стадыён на 33 тысячы месцаў будзе гатовы", - заявіў Кавальчук ў эфіры "Беларусь 1".
На пачатку чэрвеня паведамлялася, што ў Пекіне на сустрэчы віцэ-прэм'ера Беларусі Мікалая Снапкова з прадстаўнікамі мясцовых карпарацый былі вызначаны забудоўшчыкі Нацыянальнага стадыёна і басейна.