МІНСК, 18 чэр - Sputnik. ВНУ пачнуць прымаць дакументы ад абітурыентаў 25 ліпеня. Пра гэта начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч паведаміў у чацвер.
"Прыём на ўзровень вышэйшай адукацыі плануецца пачаць з 25 ліпеня на бюджэтную і платную форму. Залічэнне на бюджэт плануецца завяршыць 11 жніўня. Унутраныя уступныя іспыты пройдуць з 1 па 6 жніўня", - прыводзіць словы Каспяровіча БелТА.
Ён адзначыў таксама, што пры наяўнасці вакантных месцаў з 12 па 14 жніўня будзе праведзены дадатковы набор на бюджэтную форму. Прыём на платнае працягнецца да 15 жніўня, а залічэнне - да 17 жніўня.
Вядома дата прыёму дакументаў у ССА
Прыём дакументаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі будзе доўжыцца з 20 па 31 ліпеня (на базе дзевяці класаў) і з 20 ліпеня па 12 жніўня (на базе 11-х класаў), удакладніў прадстаўнік Мінадукацыі.
"Унутраныя ўступныя экзамены правядуць з 1 па 5 жніўня для тых абітурыентаў, якія паступаюць на базе дзевяці класаў, з 13 па 15 жніўня - на базе 11 класаў", - сказаў Каспяровіч.
Залічэнне будзе праходзіць да 7-га і 17 жніўня адпаведна. Пасля будзе працягвацца прыём на платную форму: па 14 і 18 жніўня (залічэнне на платнае: па 16 жніўня - на базе дзевяці класаў, па 19-е - на базе 11 класаў).
"Гэта значыць заўсёды ёсць магчымасць паспець падаць дакументы на ўзровень сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Прыём на ўзровень ПТА ўжо пачаты і будзе весціся па 20 жніўня. Па 25 жніўня - залічэнне на бюджэтную і платную форму", - дадаў ён.
На думку Каспяровіча, атрымаць прафесійную адукацыю можна на любым узроўні.