Колькі подпісаў ужо здалі прэтэндэнты ў прэзідэнты

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗбор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Мінску
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лідарам па колькасці пададзеных подпісаў на сёння з'яўляецца дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, на другім месцы - экс-банкір Віктар Бабарыка.

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Сем з 13 ініцыятыўных груп ужо пачалі падачу падпісных лістоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, пра гэта сёння ў відэазвароце заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Сцягі Еўрасаюза ў Берліне - Sputnik Беларусь
Пасол ЕС занепакоены сітуацыяй вакол Бабарыкі і Ціханоўскай

Збор і падача подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты завяршаецца ў Беларусі 19 чэрвеня.
"У цяперашні час шэраг ініцыятыўных групаў - з 13 гэта 7 - ужо здаюць падпісныя лісты ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі", - паведаміла Ярмошына ў звароце да выбаршчыкаў.

Ярмошына падкрэсліла, што подпісы здаюцца не ў ЦВК, а ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

"У цяперашні час з сямі ініцыятыўных груп больш за ўсё подпісаў здала група нумар адзін, якая збірае подпісы ў падтрымку вылучэння дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Гэтых подпісаў на сённяшнюю раніцу здадзена 364 тысячы. На другім месцы група, якая збірала подпісы ў падтрымку вылучэння Віктара Дзмітрыевіча Бабарыкі - група здала каля 150 тысяч подпісаў", - паведаміла Ярмошына.

Па словах кіраўніка Цэнтрвыбаркама, трэцяе і чацвёртае месцы дзеляць групы Святланы Ціханоўскай і Валерыя Цапкалы - яны здалі па 43 тысячы подпісаў.

"Менш за 10 тысяч здала група Сяргея Чарэчаня, 62 подпісы здадзена групай Андрэя Дзмітрыева, група Ганны Канапацкой здала некалькі сотняў подпісаў", - дадала Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК нагадала, подпісы можна здаць да вечара 19 чэрвеня. А з 20 чэрвеня па 4 ліпеня патэнцыйныя кандыдаты павінны падаць дакументы, якія пацвердзяць факт намеры вылучацца на выбарах.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты будзе доўжыцца да 14 ліпеня. Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Стужка навiн
0