МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Больш 1,6 тысячы сем'яў у Мінску скарысталіся магчымасцю датэрміновага атрымання сямейнага капіталу, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
"Больш за 1,6 тысячы сталічных сем'яў скарысталіся магчымасцю размарозіць сямейны капітал. У першым квартале сямейны капітал быў прызначаны 431 сям'і", - распавялі там.
Зараз у Мінску пражывае больш за 15,2 тысячы шматдзетных сем'яў. З моманту ўвядзення сямейнага капіталу дзяржпадтрымкай скарысталіся больш за 12 тысяч такіх сем'яў.
Нагадаем, сямейны капітал прадастаўляецца шматдзетным сем'ям у выглядзе безнаяўных грашовых сродкаў. Гэтая дапамога прызначаецца пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга або наступнага дзіцяці, пачынаючы з 1 студзеня 2015 года.
Спачатку выкарыстоўваць сямейны капітал можна было толькі пры дасягненні дзіцем 18 гадоў, аднак у мінулым годзе выплату дазволілі выкарыстоўваць датэрмінова. Прычым, грошы можна выдаткаваць толькі на пэўныя мэты: на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі і медыцынскую дапамогу.
У дадзены момант сямейны капітал складае 22,5 тысячы рублёў або 9 600 долараў. Звяртацца за ім сем'і могуць на працягу паўгода пасля нараджэння, усынаўлення або удачарэння трэцяга або наступнага дзіцяці.