Мінздароўя: у Беларусі выяўлена больш за 57 тысяч выпадкаў каронавіруса

© Sputnik / Михаил Голенков / Перайсці ў медыябанкЛюдзі ў ахоўных масках
Людзі ў ахоўных масках - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паправіліся і выпісаныя ўжо больш за 35 тысяч пацыентаў, у якіх раней быў выяўлены каронавірус.

МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 57333, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская - Sputnik Беларусь
Радыё
"Насельніцтва вельмі расслабілася": Глінская папярэдзіла аб заразнасці COVID-19

Да раніцы пятніцы ў Беларусі праведзена амаль 822 тысячы тэстаў на каронавірус COVID-19.

На сёння выяўлена ўжо 57333 выпадкі COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 676 чалавек.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 35275 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны каронавірус. За суткі іх колькасць вырасла на 1252 чалавека.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 337 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за суткі зарэгістравана шэсць новых смяротных вынікаў сярод пацыентаў з пацверджаным COVID-19.

Чытайце таксама:

  • Вірус яшчэ не пераможаны, пра гэта трэба ўвесь час памятаць - Мінздароўя
  • Мінздароўя растлумачыла, якія лекі атрымаюць бясплатна хворыя на COVID
Стужка навiн
0