З суботы, 13 чэрвеня, скульптура Восіпа Цадкін "Вяртанне блуднага сына" была схаваная ад вачэй наведвальнікаў музея, паколькі яе апячаталі ў адным з пакояў супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР).
Увечары ў пятніцу, 19 чэрвеня, у будынак музея ўвайшлі чатыры супрацоўнікі ДФР, у прысутнасці якіх апячатаны пакой адкрылі, пасля чаго "Вяртанне" пачалі грузіць у драўляны кантэйнер.
"Пакуль скульптура вяртаецца банку ў Мінск, мы развітваемся з ёй з цяжкім сэрцам, але, на жаль, зрабіць у дадзенай сітуацыі нічога не можам. Мы да яе не толькі прывыклі, але і палюбілі яе", - растлумачыў Sputnik дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў.
Скульптуру аднаго з найбуйнейшых прадстаўнікоў авангарднага мастацтва ХХ стагоддзя Восіпа Цадкіна прывёз у Віцебск Белгазпрамбанк яшчэ ў 2018 годзе. Усяго ў рамках рэспубліканскага арт-праекта ў музеі ВНХУ было выстаўлена чатыры работы мастака з карпаратыўнай калекцыі банка: дзве карціны і дзве скульптуры, прычым "Вяртанне блуднага сына" стала цэнтральнай працай у кампазіцыі.
Пасля заканчэння праекта тры работы з чатырох вярнуліся ў банк, а скульптура "Вяртанне" засталася ў музеі, з часам яе планавалі ўсталяваць каля цэнтральнага офіса Белгазпрамбанка ў Віцебску на праспекце Будаўнікоў.