Кузьма Чорны: лёс стваральніка беларускай псіхалагічнай і філасофскай прозы

© Photo : з фондаў БДАМЛМКузьма Чорны
Кузьма Чорны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэты дзень нарадзіўся пісьменнік, якога часта называюць "беларускім Дастаеўскім" - празаік, драматург і эсэіст Кузьма Чорны.
Сапраўднае імя Кузьмы Чорнага – Мікалай Карлавіч Раманоўскі. Ён нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 года на Случчыне, у вёсцы Боркі (зараз – Борка-Бялевічы), дзе правёў першыя 7 гадоў свайго жыцця. У 1907 яго сям'я пераехала ў фальварак Вінцэтава, дзе яны працавалі парабкамі. Школ паблізу фальварка не было, а бацька будучага пісьменніка вельмі хацеў, каб старшы сын атрымаў добрую адукацыю, таму ўжо праз год яны з'язджаюць і селяцца ў мястэчку Цімкавічы, дзе знаходзілася народнае вучылішча. Мікалай паказаў сябе здольным вучнем, але паступіць у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю ў яго атрымалася толькі праз два гады пасля заканчэння вучылішча – у 1915, да гэтага ён разам з бацькам працаваў на гаспадарцы. Да часу вучобы ў семінарыі належаць і першыя літаратурныя спробы Мікалая.
Могілкі Івана Мележа - Sputnik Беларусь
Іван Мележ: цікавыя факты з жыцця аўтара "Палескай хронікі"
У 1920 годзе ён скончыў вучобу, а ў 1922 ужо выкладаў у цімкаўскай сямігадовай школе, але ўжо праз год з'ехаў у Мінск, каб паступіць там у толькі што адчынены Беларускі ўніверсітэт. У гэты ж час у газеце "Савецкая Беларусь" выходзяць апавяданні Мікалая Раманоўскага, падпісаныя псеўданімам "Кузьма Чорны". Чорным калісьці празвалі яго дзеда, вядомага ў сваёй акрузе майстра-сурвэтніка.

Пачатак пісьменніцкай дзейнасці

У снежні 1923 года пісьменнік становіцца сябрам толькі што створанага аб'яднання "Маладняк", шмат займаецца літаратурнай дзейнасцю. Першыя яго зборнікі – "Апавяданні" і "Срэбра жыцця" - выходзяць ужо праз два гады, у 1925-м. На некаторы час Кузьма Чорны вымушаны кінуць вучобу і з'ехаць у Крым праз хваробу лёгкіх, а вярнуўшыся ён пачынае працаваць у газеце "Беларуская вёска".
З гэтага часу Чорны публікуецца амаль кожны год: у 1926 ён становіцца старшынёй літаратурнага аб'яднання "Узвышша" і выходзяць адразу тры яго зборнікі: "Па дарозе", "Пачуцці" і "Хвоі гавораць", праз год Кузьма Чорны пачынае пісаць свій першы раман "Сястра", а ў 1928 выходзіць другі яго раман "Зямля".
Калі ў 1930 годзе пачаліся рэпрэсіі, Кузьма Чорны хутчэй выпадкова не страціў працу разам са шматлікімі сваімі сябрамі, якіх гэтыя падзеі закранулі. Яму давялося шмат у чым перагледзіць свій творчы падыход, і ў 1931 з'яўляецца раман "Бацькаўшчына", па якому да саракавых гадоў Чорны напісаў некалькі п'ес, у 1934 – так і не скончаны раман "Трыццаць год". Кузьма Чорны быў адным з арганізатараў Саюза пісьменнікаў, шмат дапамагаў маладым аўтарам.

Арышт і вайна

Рэпрэсіі захліснулі Чорнашга толькі ў 1938 годзе: ён быў арыштаваны, але ўжо праз год яго выпусцілі з турмы, калі да ўлады прыйшоў Берыя. Заключэнне падарвала здароў'е пісьменніка, жахі засценкаў сказаліся і на псіхалагічны стане. Кузьма Чорны спяшаецца працягнуць літаратурную працу: да пачатку Другой сусветнай вайны ён напісаў тры раманы. Калі пачаліся баявыя дзеянні, ён уступіў у армію, але быў перанакіраваны ў групу журналістаў, працаваў у газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну".
Паўліна Мядзёлка - Sputnik Беларусь
"Быў гэта толькі сумны сон…": шляхам жыцця Паўліны Мядзёлкі
У 1942 годзе Кузьма Чорны разам з сям'ёй апынуўся ў Маскве, дзе працуе ў часопісе "Беларусь", дзе публікуецца пад псеўданімамі: Максім Алешнік, Арцём Чамярыца, Ігнат Булава з-пад Турава і іншымі. У гэты ж год асобнай кніжкай выходзяць яго сатырычныя фельетоны.
У 1943-44 гадах выходзяць, напэўна, самыя вядомыя раманы Кузьмы Чорнага: "Пошукі будучыні", "Млечны шлях" і "Вялікі дзень", над якім пісьменнік пачаў працаваць яшчэ напачатку вайны.
Калі ў 1944 годзе быў вызвалены Мінск, Кузьма чорны вярнуўся на радзіму, але жыць яму засталося ўсяго два месяцы. 22 лістапада 1944 года Кузьма Чорны памёр ад інсульту і быў пахаваны на Вайсковых могілках. Шмат раманаў і аповесцяў пісьменніка засталіся няскончанымі.
Кузьму Чорнага часта называюць беларускім Дастаеўскім і пачынальнікам беларускай філасофскай і псіхалагічнай прозы. Героі Чорнага, асабліва ў сталай яго творчасці, схільныя да самааналізу і рэфлексіі. Увага аўтара засяроджана на характарах і прычынах чалавечых паводзінаў. Кузьма чорны імкнецца даць сваім героям не толькі вонкавую, але і глыбокую ўнутраную характэрыстыку. Ён заўсёды стаіць на баку маральнасці і чалавечнасці, закранае праблемы выхавання, паводзінаў людзей у цяжкі час войнаў і рэпрэсій. 
Стужка навiн
0