МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Стварэнне ўчастковых выбарчых камісій (УВК) завяршаецца ў сераду ў Беларусі, сведчаць дадзеныя каляндарнага плана прэзідэнцкіх выбараў.
Беларусы маглі вылучацца ў склады ўчастковых выбарчых камісій да нядзелі.
Ужо ў панядзелак частка выканаўчых камітэтаў правяла пасяджэнні, на якіх чыноўнікі разглядалі заяўкі, што паступілі. Часта падобныя пасяджэння трансліруюцца анлайн.
У сераду выканкамы таксама правядуць пасяджэнні - сёння завершыцца фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій.
У рамках гэтай перадвыбарнай гонкі шэраг кандыдатаў заклікалі прыхільнікаў падаваць заяўкі ва УВК для забеспячэння празрыстага падліку галасоў. Самай гучнай падобнай кампаніяй стала ініцыятыва "Сумленныя людзі" - аднак пакуль невядома, якая колькасць яе прыхільнікаў змагла ўвайсці ў склад камісій.
Нагадаем, большую частку заявак у склад УВК падалі прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, сярод іх лідары - Федэрацыя прафсаюзаў, БРСМ, "Белая Русь" і Беларускі саюз жанчын (БСЖ).
Адначасова тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі працягваюць праверку подпісаў выбаршчыкаў, якія паступілі ад штабоў прэтэндэнтаў у прэзідэнты. Завершацца праверкі да 30 чэрвеня - тады і стане вядома, у каго з сямі палітыкаў, якія падалі подпісы, ёсць дастатковая іх колькасць. Рэгістрацыя жа кандыдатаў адбудзецца да 14 ліпеня.
Выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 9 жніўня.