Відэа

Відэафакт: ваенныя разлікі краін СНД прайшлі на парадзе ў Маскве

Падпісацца
За праходжаннем роты ганаровай варты ў парадным страі назіраў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Глядзіце кадры Парада Перамогі.

Вайскоўцы краін СНД прынялі ўдзел у парадзе ў гонар 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэтым годзе ён прайшоў 24 чэрвеня - у гэты дзень у 1945 годзе адбыўся легендарны парад пераможцаў.

Парад Победы на Красной площди в Москве 24.06.2020 - Sputnik Беларусь
Парад Перамогі ў Маскве: што адбывалася на Чырвонай плошчы

У парадным страі прайшлі вайскоўцы з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана, рота ганаровай варты Узброеных сіл Беларусі і РПК Нацыянальнага войска Малдовы, а таксама выпускнікі Ваеннага інстытута Міністэрства абароны Таджыкістана.

На парад былі запрошаны і кіраўнікі дзяржаў, сярод якіх - і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён назіраў з трыбуны за праходжаннем беларускіх вайскоўцаў.

Усяго ва ўрачыстым мерапрыемстве былі задзейнічаны каля 15 тысяч вайскоўцаў і больш за 200 адзінак тэхнікі. Увечары ў Маскве адбудзецца святочны салют.

Стужка навiн
0