Парад у гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прайшоў у сераду на Чырвонай плошчы ў Маскве. У юбілейны год Перамогі традыцыйны парад на 9 мая быў адкладзены з-за неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча.
Для яго правядзення была абраная іншая знакавая дата - 24 чэрвеня, дзень, калі ў 1945 годзе па Чырвонай плошчы з парадам прайшлі салдаты-пераможцы і склалі сцягі і штандары зрынутага ворага каля маўзалея Леніна.
75 гадоў таму ў гэты ж дзень парад Перамогі прымаў маршал Савецкага Саюза Георгій Жукаў, а камандаваў - маршал Канстанцін Ракасоўскі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прымаў парад як вярхоўны галоўнакамандуючы на трыбуне, разам з ветэранамі Другой сусветнай і кіраўнікамі дзяржаў, сярод запрошаных быў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.