МІНСК, 25 чэр - Sputnik. У Беларусі выяўлена 60382 выпадкі каронавіруса, паведамілі ў чацвер у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
Да раніцы чацвярга ў Беларусі праведзена ўжо больш за 919 тысячаў тэстаў на каронавірус.
"Зарэгістравана 60 382 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
За суткі колькасць выяўленых выпадкаў вырасла на 437 чалавек.
Паправіліся і выпісаныя ўжо больш за дзве траціны ад усіх інфіцыраваных: 41 448 чалавек, гэта значыць на 1 312 больш, чым учора.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 367 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Такім чынам, за суткі памерла пяць чалавек з каронавірусам.
Нагадаем, на гэтым тыдні Беларусь па колькасці выяўленых выпадкаў каронавіруса на мільён насельніцтва абагнала Іспанію і заняла другое месца ў Еўропе сярод краін з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек.
Апошнія тыдні захворванне на каронавірус у рэспубліцы зніжаецца, а колькасць тых, хто паправіўся, расце.
Чытайце таксама:
- У Беларусі распрацавалі тэсты на антыцелы да COVID-19
- Беларусь абагнала Іспанію па колькасці выпадкаў COVID на мільён насельніцтва
- МАРГ растлумачыў прадаўцам меры засцярогі для абароны ад COVID-19