Радыё

Пасля ЦТ - на каранцін? Што больш за ўсё хвалюе абітурыентаў і іх бацькоў

Пасля ЦТ - на каранцін? Што больш за ўсё хвалюе абітурыентаў і іх бацькоў
Пасля ЦТ - на каранцін? Што больш за ўсё хвалюе абітурыентаў і іх бацькоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёлетнія выпускнікі школ могуць быць і бессімптомнымі носьбітамі COVID-19, і кантактамі першага ўзроўню, але яны абавязкова пойдуць на ЦТ, паколькі для іх вырашаецца вельмі сур'ёзнае пытанне паступлення, пра гэта, бацькі непакояцца больш за ўсё.
После ЦТ ― на карантин? Что больше всего волнует абитуриентов и их родителей

Зусім нядаўна ўжо даводзілася назіраць, як некаторыя школы, у якіх прайшлі экзамены ў 9-х і 11-х класах, апынуліся на каранціне, і рызыка паўтарэння такой сітуацыі, але ўжо пры паступленні ў ВНУ, выклікае найбольшае хваляванне, дадае суразмоўца Sputnik, школьны педагог , галоўны рэдактар дзіцячай "Паласатай газеты" і мама абітурыента Ганна Граноўская.

Падача абітурыентамі дакументаў ва ўніверсітэт - Sputnik Беларусь
Беларускія ВНУ плануюць набраць 55 тысяч навучэнцаў

Як адзначае суразмоўца, яе хваляванне ў большай ступені падтрымліваюць мамы хлопцаў, для якіх "непаступленне ў ВНУ павернецца паходам у войска". Хвалююцца і самі абітурыенты, але некалькі па іншай прычыне, дадае Граноўская.

"Безумоўна, рабяты перажываюць. Я чую, як размаўляюць сябры майго сына, вядома, хваляванне прысутнічае. Усё ж такі гэта стрэс, гэта ЦТ, незнаёмая ўстанова, у незнаёмай абстаноўцы, але больш за ўсё, вядома, іх засмучае тое, што нічога не прадумана па адносінах да абітурыентаў, у каго будуць не самыя лепшыя магчымасці нешта здаваць менавіта з-за пандэміі", - кажа Граноўская.

Нагадаем, цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе ў Беларусі з чацвярга 25 чэрвеня, першым выпрабаваннем стане беларуская мова. У цэлым тэрміны ўступнай кампаніі ссунуліся з-за пандэміі - прыём дакументаў у ВНУ зрушаны на тыдзень, а самі ўступныя экзамены - практычна на два тыдні. Акрамя таго, раней Мінадукацыі падкрэслівалі, што паступленне пройдзе з захаваннем усіх мер бяспекі.

Стужка навiн
0