Відэа

Віншаванне Пуціна, пешыя каробкі, тэхніка і самалёты - парад у 3 хвілінах

Падпісацца
Ваенны парад у гонар 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прайшоў у сераду на Чырвонай плошчы ў Маскве. Кадры ўрачыстага мерапрыемства глядзіце на відэа.

Прэзідэнт РФ У. Пуцін прыняў удзел у ваенным парадзе ў азнаменаванне 75-годдзя Перамогі - Sputnik Беларусь
Берагчы сумленную праўду аб вайне: Пуцін выступіў на Парадзе Перамогі ў Маскве
Каля 15 тысяч вайскоўцаў і больш за 200 адзінак ваеннай тэхнікі прынялі ўдзел у Парадзе Перамогі. У гэтым годзе ён прайшоў 24 чэрвеня, што сімвалічна, бо менавіта ў гэты дзень у апошні год вайны адбыўся легендарны, гістарычны парад пераможцаў.

На парад былі запрошаныя высокія замежныя госці - лідары краін постсавецкай прасторы, а таксама кіраўнікі дзяржаў далёкага замежжа.

Сімвалізуючы агульную перамогу, разам з расійскімі ваеннымі па Чырвонай плошчы прайшлі вайскоўцы з краін СНД - Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана і Узбекістана.

Перад пачаткам парада прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з віншавальным словам, у якім яшчэ раз нагадаў пра ролю ўсяго савецкага народа ў перамозе над нацызмам.

Парад завяршыўся традыцыйнай паветранай часткай. А пасля Пуцін разам з замежнымі гасцямі ўшанаваў памяць загінулых салдат у Вялікай Айчыннай вайне, усклаўшы кветкі да Магілы Невядомага Салдата.

Стужка навiн
0