МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, хутчэй за ўсё, прыме запрашэнне расійскага калегі Уладзіміра Пуціна наведаць 30 чэрвеня адкрыццё мемарыяла ў Ржэве (Цвярская вобласць), заявіў сёння кіраўнік МЗС рэспублікі Уладзімір Макей.
Пра магчымасць наведвання Лукашэнкам памятных мерапрыемстваў у Ржэве напярэдадні журналістам паведаміў прэс-сакратар расbйскага лідfра Дзмітрый Пяскоў. Таксама анансаваў магчымую сустрэчу і сам прэзідэнт Беларусі.
Як паведаміў у пятніцу кіраўнік беларускага МЗС, Лукашэнка, хутчэй за ўсё, прыме запрашэнне.
"Так (30 чэрвеня плануецца сустрэча Лукашэнкі і Пуціна - Sputnik). Прэзідэнт Расіі запрасіў прэзідэнта Беларусі ў час яго знаходжання ў Маскве на парадзе прыняць удзел у цырымоніі адкрыцця помніка загінулым савецкім воінам ць Ржэве", - сказаў журналістам Макей.
Міністр нагадаў, што помнік быў выраблены на сродкі Саюзнай дзяржавы. Зараз абмяркоўваецца праграма магчымага знаходжаньня Лукашэнкі.
"Я думаю, што, хутчэй за ўсё, прапанова будзе прынята і прэзідэнт будзе ўдзельнічаць", - дадаў міністр.
Па словах кіраўніка МЗС, якая мае быць сустрэча - "добрая нагода для кіраўнікоў абедзвюх дзяржаў пагутарыць і абмеркаваць, у тым ліку, і нейкія вострыя пытанні" двухбаковага і шматбаковага ўзаемадзеяння.
Мемарыял Савецкаму салдату ў Ржэўскім раёне Цвярской вобласці, як чакаецца, стане самым маштабным помнікам воіну Чырвонай арміі ў свеце. Цэнтральная скульптура мае вышыню каля 25 метраў і стаіць на 10-метровым кургане.