Лукашэнка: далейшы лёс народа вызначае моладзь

© Sputnik / Виктор ТолочкоПарад Перамогі ў Мінску -2020
Парад Перамогі ў Мінску -2020 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы назваў юнацтва самым выдатным часам, поўным надзей і грандыёзных планаў.

МІНСК, 27 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў моладзь Беларусі з Днём моладзі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Задняпраны: калі моладзь імкнецца за мяжу, значыць, у нас штосьці не так - Sputnik Беларусь
Відэа
Задняпраны: калі моладзь імкнецца за мяжу, значыць, у нас штосьці не так

"Юнацтва - гэта самы выдатны час, поўны надзей і грандыёзных планаў. Час першай закаханасці, здабыцця сапраўдных сяброў, выбару прафесіі і жыццёвых арыенціраў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што цяперашняя моладзь нарадзілася і вырасла "ў незалежнай Беларусі, якая стваралася і будавалася як дзяржава, дзе людзі моцныя мудрасцю і адзінствам, абапіраюцца на закон і справядлівасць, цэняць свет, паважаюць сваю гісторыю і досвед папярэдніх пакаленняў".

"Далейшы лёс народа вызначае моладзь: яна аддае на карысьць Айчыны свае таленты і энэргію, прагне перадавых ведаў і ўкаранення інавацый, гатовая ўдасканальваць любыя тэхнічныя рашэнні і глядзіць у заўтрашні дзень з аптымізмам", - дадаў беларускі лідар.

Таму шматлікія дзяржаўныя праграмы, накіраваныя на паляпшэнне якасці адукацыі, падтрымку маладых сем'яў, дапамога адораным юнакам і дзяўчатам, заўсёды былі і застаюцца найлепшымі інвестыцыямі ў будучыню краіны.

"У гэты цудоўны святочны дзень жадаю вам захаваць смеласць і мэтанакіраванасць, рашучасць і энтузіязм, каб зрабіць рэальнасцю самыя запаветныя мары. Будзьце паспяховыя і шчаслівыя на сваёй роднай зямлі", - сказаў прэзідэнт.

Стужка навiн
0