Зафіксавана спроба атакі на сістэму анлайн-галасавання ў РФ

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкБрашуры з інфармацыяй пра папраўкі ў Канстытуцыю РФ
Брашуры з інфармацыяй пра папраўкі ў Канстытуцыю РФ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Анлайн-галасаванне пачалося ў чацвер у 10:00 па маскоўскім часе, у ім бяруць удзел жыхары Масквы і Ніжагародскай вобласці.

МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Спроба атакі на сістэму анлайн-галасавання па папраўках у Канстытуцыю РФ паспяхова адбіта, усё адноўлена, паведаміў у суботу начальнік упраўлення па ўдасканаленні тэрытарыяльнага кіравання і развіццю смарт-праектаў урада Масквы Арцём Кастырка.

"Зламыснікі спрабавалі праз ноду назіральніка атрымаць доступ да бюлетэняў. На дадзены момант усё адноўлена, усё працуе. Нода назіральніка адкрыта ў інтэрнэт, можна назіраць... Спроба паспяхова адбіта", - распавёў Кастырка.

Паводле яго слоў, мерапрыемствы па інфармацыйнай бяспецы яшчэ будуць праводзіцца нейкі час.

Анлайн-яўка па дадзеных на 20 гадзін суботы

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін працуе ў рэжыме відэаканферэнцыі - Sputnik Беларусь
Пуцін пракаментаваў крытыку паправак у канстытуцыю
Тры чацвёртых ад агульнай колькасці ўдзельнікаў электроннага галасавання прагаласавалі па папраўках да Канстытуцыі, агульная яўка перавысіла 75%, вынікае з дадзеных электроннага штаба па назіранні за электронным галасаваннем.

Прыняць удзел у дыстанцыйным галасаванні могуць жыхары двух пілотных рэгіёнаў - Масквы і Ніжагародскай вобласці. Анлайн-галасаванне па папраўках у Канстытуцыю РФ праходзіць з 25 па 30 чэрвеня.

Агульнарасійскае галасаванне па папраўках у Канстытуцыю РФ было прызначана на 22 красавіка, але затым адкладзена з-за эпідэміі каронавіруса ў краіне. Пазней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб новай даце галасавання - 1 ліпеня. З-за неабходнасці ўлічваць эпідэміялагічную абстаноўку і бяспеку насельніцтва было прынята рашэнне аб тым, што расіяне змогуць галасаваць увесь тыдзень - з 25 чэрвеня па 1 ліпеня.

Стужка навiн
0