Мінадукацыі: уступная кампанія ідзе спакойна, але яе спрабавалі ўвесці ў хаос

© Sputnik / Виктор ДрачевПерад ЦТ
Перад ЦТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік ведамства адхіліў магчымасць рэзкага змянення ўмоў уступнай кампаніі, хоць такія прапановы і гучалі.

МІНСК, 29 чэр - Sputnik. Уступная кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна, нягледзячы на спробы ўвесці яе ў хаос. Такое меркаванне міністр адукацыі Ігар Карпенка выказаў у гутарцы з журналістамі ў панядзелак.

"Уступная кампанія ідзе спакойна, хоць нас і спрабавалі ўкінуць у нейкі хаос, пачалі прапаноўваць у сярэдзіне ўступнай кампаніі розныя формы яе правядзення, змяненне падыходаў і гэтак далей", - сказаў міністр, яго цытуе БелТА.

Па словах Ігара Карпенкі, сістэма адукацыі працуе стабільна: навучальны год завяршыўся ў звычайным рэжыме, нягледзячы на складаную эпідэміялагічную абстаноўку і яе наступствы - у прыватнасці, доўгае ненаведванне школьнікамі заняткаў у чацвёртай чвэрці. А з больш чым 50 тысяч выпускнікоў, адзначыў кіраўнік Мінадукацыі, толькі некалькі дзясяткаў сутыкнуліся з праблемай своечасовай здачы дзяржэкзамэнах.

"Па розных абставінах: хтосьці не паспеў вярнуцца з-за мяжы, хварэў. Мы ішлі насустрач, працягвалі тэрміны, даючы магчымасць здаць дзяржэкзамены ў школе да моманту падачы дакументаў у ВНУ", - падкрэсліў Карпенка.

Для правядзення ўступнай кампаніі, на яго думку, быў абраны "аптымальны перыяд": калі паміж выпускнымі вечарамі ў школе і ўступнымі іспытамі ёсць запас часу, дастатковы для падрыхтоўкі да ЦТ.

"Упершыню правялі значна больш пробных тэсціраванняў у рэжыме анлайн праз асабісты кабінет, РІКВ даў такое права", - адзначыў Карпенка.

Міністр таксама адхіліў магчымасць рэзкага змянення ўмоў уступнай кампаніі, хоць такія прапановы і гучалі.
"З пункту гледжання метадычнай навукі, такія рэчы рабіць нельга, таму што школьнік настройваўся на ЦТ. І мяняць правілы за некалькі тыдняў да пачатку ўступнай кампаніі непрымальна, школьнікі да гэтага не гатовыя. Нават калі ўносіць карэктывы, патрэбен прамежкавы перыяд, каб падрыхтаваліся і ўстановы адукацыі, і абітурыенты", - рэзюмаваў міністр.

Стужка навiн
0