Абнавілі на 40%: новы КоАП можа ўступіць у сілу на пачатку 2021 года

© Sputnik / Юлия ХвощЮрыдычныя выданні
Юрыдычныя выданні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі не будуць змякчаць адказнасць за масавыя беспарадкі і ўзмоцняць пакаранне за п'яную язду на аўтамабілі.

МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Парламентарыі маюць намер прыняць законы аб новым адміністрацыйным заканадаўстве да канца бягучага года, каб ў 2021-м новыя кодэксы ўступілі ў сілу, заявіла кіраўнік камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Любецкая.

Вадзіцель, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Бальнай сістэмы не будзе ў новым КоАП - большасць кіроўцаў супраць

Сёння ў Авальнай зале на сесіі дэпутаты разгледзелі ў першым чытанні два праекты законаў - "Аб праекце Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях" і "Аб праекце Працэсуальна-выканаўчага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях". У снежні мінулага года кіраўнік дзяржавы даў даручэнне "прапрацаваць адміністрацыйнае заканадаўства" у мэтах яго гуманізацыі.

"Новыя кодэксы будуць абноўлены на 40%. Мы будзем працаваць над тым, каб да канца года парламент прыняў адпаведныя законы, і на пачатку 2021 года яны ўступілі ў сілу", - заявіла журналістам кіраўнік камісіі, адказваючы на пытанне Sputnik.

Паводле яе слоў, асноўны прынцып, які ўжыты пры фарміраванні новага КоАП - "гэта адыход ад карнага ўхілу" і гуманізацыя адміністрацыйнага заканадаўства.

Любецкая адзначыла, што новыя адміністрацыйныя кодэксы павінны адпавядаць узроўню развіцця грамадства.
Разам з тым, у новых кодэксах засталіся "сур'ёзныя пакаранні" за грубыя адміністрацыйныя парушэнні. Пра гэта заявіў, прадстаўляючы праекты кодэксаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў. Паводле яго слоў, за масавыя беспарадкі застаецца "сур'ёзная адміністрацыйная адказнасць", а за "п'янае ваджэнне" адказнасць ўзмоцняць.

Іпатаў удакладніў, што ў кодэксах застаецца каля 50 саставаў адміністрацыйных правапарушэнняў, за якія можа наступаць у тым ліку крымінальная адказнасць.

Другое чытанне пройдзе восенню

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні праекты законаў аб новых адміністрацыйных кодэксах. Абмеркаванне ў авальнай зале доўжылася каля гадзіны. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка арыентаваў дэпутацкі корпус на тое, што на восеньскай сесіі, трэба прыняць законы ў другім чытанні.

Як было адзначана ў Авальнай зале, у новых КоАП і ПВКоАП уведзеныя катэгорыі ў залежнасці ад грамадскай шкоднасці і цяжкасці наступстваў.

Таксама ўведзены інстытут прафілактычных мер уздзеяння на правапарушальнікаў, у тым ліку ў дачыненні да падлеткаў і непаўналетніх.

Акрамя таго, пашыраны пералік падстаў для вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці, а таксама пашырана кола дзей, якія цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць толькі па патрабаванні пацярпелага.

У кодэксах таксама вызначаны дзяржаўныя органы і арганізацыі, якія будуць надзелены правам складаць адміністрацыйныя пратаколы.

Стужка навiн
0