Дапамажы, сынок! Як "мінскія" расіяне галасавалі па папраўках у Канстытуцыю

© Sputnik / Сергей ПушкинПасол РФ Дзмітрый Мезенцаў прыняў удзел у галасаванні па папраўках у Канстытуцыю
Пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў прыняў удзел у галасаванні па папраўках у Канстытуцыю - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шмат хто казаў, што не маглі не прыйсці галасаваць наконт паправак у Канстытуцыю - бо гэта грамадзянскі абавязак, павага да краіны, да народа і да саміх сябе.

Праца інфармацыйнага цэнтра ЦВК Расіі - Sputnik Беларусь
Сярэдняя яўка па РФ на галасаванні па папраўках за 6 дзён склала 55,22%
МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Грамадзяне Расіі, якія пражываюць у Беларусі, у сераду з самай раніцы прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, галоўны з якіх па традыцыі размясціўся ў будынку Пасольства Расіі ў Мінску.

Да гэтага выбарчага ўчастка прыпісана каля 50 тысяч грамадзян Расіі, якія жывуць у Мінску і Мінскай вобласці. Як перадае карэспандэнт Sputnik, расіян, якія ехалі галасаваць у пасольства, можна было пазнаць яшчэ ў транспарце - у многіх на грудзях былі прымацаваныя стужачкі з колерамі расійскага трыкалора і георгіеўскія стужкі.

COVID не пройдзе

Расійскае пасольства прыняло вычарпальныя меры санітарнай бяспекі ва ўмовах пандэміі каронавіруса - на ўваходзе ўсім раздалі маскі, пальчаткі і прапанавалі апрацаваць рукі. У холе пасольства і непасрэдна на выбарчым участку выконвалі сацыяльную дыстанцыю. Пра аднаразовыя асадкі, ультрафіялет і іншыя меры распавёў журналістам расійскі пасол Дзмітрый Мезенцаў.

"Я думаю, што патрабаванні Расспажыўнагляду і санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь аднолькавыя. Вы бачыце, што забяспечана сацыяльная дыстанцыя, прапануем кожнаму прагаласаваць у пальчатках, усе забяспечаны аднаразовымі асадкамі, забяспечылі будынак пасольства санітайзерамі", - расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі.

Паводле яго слоў, уначы правялі санапрацоўку ўсіх памяшканняў пасольства, дапамогу ў гэтым аказалі санітарныя службы Мінска.

Дзмітрый Мезенцаў таксама звярнуў увагу, што ў холе пасольства, а таксама ва ўсіх памяшканнях, дзе ідзе галасаванне, устаноўлены шматлікія ўльтрафіялетавыя лямпы - яны дапамагаюць змагацца з інфекцыяй.

Настрой і сувеніры

Расіяне, якія прыйшлі на выбарчы ўчастак у пасольства, з задавальненнем дзяліліся сваімі эмоцыямі з журналістамі. Многія з іх казалі, што не маглі не прыйсці галасаваць па папраўках у Канстытуцыю - бо гэта грамадзянскі абавязак, павага да краіны, да народа і да саміх сябе.

© Sputnik / Сергей ПушкинУсім удзельнікам галасавання ўручылі сувеніры
Дапамажы, сынок! Як мінскія расіяне галасавалі па папраўках у Канстытуцыю - Sputnik Беларусь
Усім удзельнікам галасавання ўручылі сувеніры

Усім выбаршчыкам на ўчастку ўручылі сувеніры з расійскай дзяржаўнай сімволікай - кепкі, значкі, стужачкі. Пажылыя выбаршчыкі гаварылі, што падораць іх унукам.

Дапамажы, сынок!

Пэўнае ажыўленне на выбарчым участку ў пасольстве выклікала з'яўленне расійскага пасла Мезенцава. Ён вёў пад руку вельмі пажылую святочна апранутую жанчыну невысокага росту. Як потым распавяла Sputnik жонка пасла Яўгенія Фралова, расіянка дрэнна бачыць і папрасіла дапамагчы ёй падняцца на прыступкі пасольства.

© Sputnik / Сергей ПушкинГаласаванне ў пасольстве РФ у Мінску
Дапамажы, сынок! Як мінскія расіяне галасавалі па папраўках у Канстытуцыю - Sputnik Беларусь
Галасаванне ў пасольстве РФ у Мінску

"Калі мы падыходзілі да будынка, гэтая жанчына звярнулася да Дзмітрыя Фёдаравіча: дапамажы, сынок. Яна дрэнна бачыць і, вядома ж, не зразумела, што гэта пасол. Мы дапамаглі ёй падняцца па лесвіцы і дайсці", - падзялілася падрабязнасцямі гісторыі жонка дыпламата.

Пазней пасол Мезенцаў распавёў журналістам, што гэтая расіянка доўга жыве ў Беларусі. "Яе сям'я тут, сын ажаніўся з грамадзянкай Беларусі. Гэта прыклад інтэрнацыянальнай сям'і. Мы з жонкай дапамаглі ёй пры перамяшчэнні па лесвіцы і дайсці да ўчастка", - растлумачыў Мезенцаў.

"Мы сказалі добрыя словы адзін аднаму", - дадаў кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Мінску.

Стужка навiн
0