У распараджэнні ўказаны меры па вырашэнні найбольш актуальных пытанняў. Як тлумачаць у прэс-службе, яны паступілі пры зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.
Аб выкананні распараджэнні чыноўнікі павінны будуць даваць справаздачу раз у квартал, а кантраляваць гэта будуць Камітэт дзяржкантролю і Адміністрацыя прэзідэнта.
Якія меры прымуць?
Як паведамляе БелТА, сярод мер - распрацоўка праграмы, накіраванай на павелічэнне электраспажывання, стварэнне ўмоў для развіцця электратранспарту, змяненне парадку збірання "дарожнага падатку".
Даручана таксама забяспечваць своечасовы рамонт дарог і мастоў, аб'ектаў дарожнага сэрвісу і прыняць іншыя меры, у тым ліку - забяспечыць якасць вады. Нагадаем, гэтая тэма стала асабліва актуальнай пасля з'яўлення "бруднай вады" ў траціны мінчан.
Прадугледжваецца ўзмацненне кантролю за цэнамі, рашэнне пытанняў занятасці, кантроль за выплатай заробкаў.
Прапісаны і шэраг іншых задач - ад аховы здароўя і да адукацыі. Даручэнні таксама дадзены аблвыканкамам.