Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Незалежнасці

© Sputnik / Виктор ТолочкоСвяточны салют у небе над Мінскам
Святочны салют у небе над Мінскам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт выказаўся на карысць далейшага ўмацавання суверэнітэту і будаўніцтва будучага краіны на прынцыпах справядлівасці, раўнапраўя і клопату пра людзей.

МІНСК, 2 ліп - Sputnik. Беларусь у цяперашні час уяўляе сабой янезалежную дзяржаву, дзе кожны чалавек можа стаць паспяховым. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні грамадзянам краіны з нагоды будучага Дня незалежнасці, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

"Сёння Рэспубліка Беларусь - незалежная дзяржава, дзе кожны грамадзянін можа дасягнуць любых вышынь у прафесіі, творчасці, спорце, грамадскім і сямейным жыцці", - гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта.

На думку Лукашэнкі, для кожнага беларуса будучае свята, якое краіна будзе адзначаць 3 ліпеня, напоўнена асаблівым сэнсам.

"Наша больш чым 1000-гадовая гісторыя - пастаянная барацьба народа за сваю зямлю, духоўныя каштоўнасці і самавызначэнне. І нават пасля з'яўлення на карце свету суверэннай Рэспублікі Беларусь нам увесь час даводзіцца адстойваць права на самастойны шлях развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў сімвалізм даты. Сваё галоўнае свята краіна адзначае ў дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Перамога ў вайне, паводле яго слоў, выратавала беларусаў ад зьнішчэння. Таму ў краіне свята шануюць подзвіг пакалення пераможцаў, якія здолелі адолець ворага і падняць краіну з руін.

"Мы і надалей будзем мацаваць наш суверэнітэт і будаваць будучыню краіны на прынцыпах справядлівасці, раўнапраўя і клопату пра людзей", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама пажадаў суайчыннікам здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.

Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці 3 ліпеня - у Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды заўтра адбудуцца святочныя мерапрыемствы. У Мінску, у прыватнасці, пройдзе шэсце, вечарам адбудзецца музычна-светлавое шоу і канцэрт, у таксама прабразгае феерверк.

Стужка навiн
0