МІНСК, 2 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў працу медыкаў, якія цяпер знаходзяцца на перадавой барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй.
Дзяржаўныя ўзнагароды ўручае кіраўнік дзяржавы ў чацвер. У ліку запрошаных - прадстаўнікі розных прафесій, якія служаць роднай краіне.
"На перадавой з-за каронавіруснай інфекцыі апынуліся медыкі. Наша сістэма аховы здароўя выстаяла. Але мы не зніжаем градус барацьбы, хоць ужо сёння можна сказаць - мы перамаглі", - сказаў Лукашэнка, яго цытуе БелТА.
Ён падкрэсліў таксама, што Беларусь прадэманстравала палітычную разважлівасць і народную мудрасць, і запэўніў: пасля канчатковай перамогі над СОVID-19 пройдзе асобная сустрэча з урачамі, якія сёння ўсё яшчэ на пасадзе.
У ліку ўзнагароджаных - ваенна-палявы хірург прафесар Уладзімір Корык, які праводзіць унікальныя аперацыі, ратуючы жыцці людзей. Таксама ўзнагароджаны рэктар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта прафесар Віктар Сняжыцкі: ГрДМУ не толькі рыхтуе дыпламаваных спецыялістаў, але і з'яўляецца паўнавартасным навуковым і кансультацыйным цэнтрам.
Паводле апошніх звестак, у краіне зарэгістравана 62 424 выпадкі каронавіруса. З пачатку эпідэміі COVID-19 вылечыліся і выпісаныя са шпіталяў 47 553 чалавекі, ахвярамі інфекцыі сталі 398.