Нягледзячы на пандэмію каронавіруса ў Беларусі з размахам адзначылі Дзень Незалежнасці. Гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Штогод яно адзначаецца 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў.
У сталіцы ўдзень прайшло ўрачыстае шэсце па праспекце Незалежнасці. У калоне ішлі сыны беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, чыноўнікі, ветэраны, гараджане і госці сталіцы.
Крайняй кропкай шэсця стала Плошча Перамогі, дзе ўсіх сустракаў кіраўнік дзяржавы. Ён павіншаваў беларусаў са святам, а затым выйшаў пагутарыць з ветэранамі і мінчанамі.
На гэтым свята не скончылася. На пляцоўцы каля Палаца спорту выступалі артысты, працавалі летнія кафэ. На Кастрычніцкай плошчы паказвалі навінкі тэхнікі.
Завяршыўся дзень салютам, які прагрымеў у розных кропках Беларусі.