Відэа

Абвастрэнне пачуццяў у басейне "Алімпійскі": залатыя скачкі Аляксандра Партнова

Падпісацца
"Саша, падымі руку!" - гэтая фраза выратавала залаты медаль чэмпіёна Алімпіяды-80 па скачках у ваду Аляксандра Партнова. Пры чым тут замежныя заўзятары, глядзіце на відэа Sputnik.

Калі Аляксандр Партноў стаў чэмпіёнам Алімпіяды па скачках у ваду, яму не было і дзевятнаццаці гадоў. А свой першы скачок ён здзейсніў у тры гады - на руках у бацькі, трэнера.

Савецкі фехтавальшчык Мікалай Алёхін - Sputnik Беларусь
Чэмпіён Алімпіяды-80 Алёхін: прашусь на трэнерскую, але запрашаюць на прыёмы

Сам Аляксандр Сталіевчі гэтага не памятае, але памятае аповеды маці, якая таксама трэніравала скакуноў у ваду.
Бацька быў побач з Аляксандрам і падчас Алімпіяды - не толькі ў якасці падтрымкі, але і як трэнер.

Гісторыя адзінаццаці скачкоў, якія прынеслі золата спартсмену, была няпростай. І пачалася яна з траўмы калена - за пяць дзён да Алімпіяды.

Але траўма - не адзінае, чым запомніліся тыя гульні і самому Партнову, і гледачам. Адзін са скачкоў спартсмену дазволілі прадубляваць - унікальная сітуацыя, прычына якой - заўзятары на трыбуне.

У басейне "Алімпійскі" ёсць шкляная перагародка, якая аддзяляе плавальную частку ад скачковай. Калі Партноў здзяйсняў свой восьмы скачок, перагародку забыліся апусціць. У плавальным басейне якраз спаборнічалі жанчыны, і менавіта ў той момант, калі савецкі спартсмен рабіў наскок на трамплін, трыбуны ўзарваліся.

Алімпійскі мішка стаў часткай культурнага кода кожнага, хто жыў у СССР - Sputnik Беларусь
Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80

А скачок сарваўся, выйшаў змазаным. У рэгламенце ўсталявана - калі скачку перашкодзілі знешнія абставіны, спартсмен можа пераскочыць. Трэба толькі падняць руку да таго, як выйдзеш з басейна. Партноў гэтага не ведаў.
"Саша, падымі руку!" - крыкнулі яму. Падняў машынальна, пачуўшы знаёмы голас.

Другі скачок стаў залатым - нават на трэніроўках усё не атрымлівалася настолькі гладка, успамінае Аляксандр Сталіевіч.

Зрэшты, наперадзе было яшчэ тры скокі, і з імі будучы алімпійскі чэмпіён таксама справіўся.

А цяпер яго вопыт і веды засталіся незапатрабаванымі. Алімпійскіх чэмпіёнаў па скачках у ваду ў Беларусі не гадуюць. Ён прыводзіць у прыклад вопыт Расіі - там захавалі пасады кансультантаў. У Беларусі такой практыкі няма.
Партноў правёў у вадзе чвэрць стагоддзя - першы скачок здзейсніў у тры гады, а пакінуў спорт у 28 гадоў, у год сыходу з жыцця бацькі. Глядзіце яго алімпійскую гісторыю на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0