Згодна з дзеючым заканадаўствам рэспублікі рэгістрацыя кандыдатаў пачынаецца за 35 дзён і заканчваецца за 25 дзён да выбараў. Галасаванне падчас галоўнай электаральнай кампаніі прызначана на 9 жніўня.
Дакументы ў Цэнтрвыбаркам здолелі падаць наступныя сямёра ўдзельнікаў электаральнай гонкі:
- Віктар Бабарыка,
- Андрэй Дзмітрыеў,
- Ганна Канапацкая,
- Аляксандр Лукашэнка,
- Святлана Ціханоўская,
- Валерый Цапкала,
- Сяргей Чарэчань.
На папярэднім этапе - праверкі подпісаў - з кампаніі выбыў Валерый Цапкала. Цікава, што, прызнаўшы большую колькасць подпісаў за яго кандыдатуру несапраўдным, Цэнтрвыбаркам залічыў на карысць Ганны Канапацкой і Сяргея Чарэчаня больш подпісаў, чым яны падалі.
Вынікі галасавання ЦВК павінен падвесці не пазней 19 жніўня. Другі тур выбараў, калі ў ходзе першага этапу галасавання не будзе відавочнага пераможцы, павінен адбыцца на працягу двух тыдняў - да 23 жніўня.