Лукашэнка: мы гатовыя шмат чаму навучыцца ў Славакіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці ў Мінску
Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы сёння ўручыў ордэн Францыска Скарыны паслу Славакіі, які наведаў парад Перамогі ў Мінску.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Беларусь гатовая ісці на больш глыбокае супрацоўніцтва ў адносінах са Славакіяй, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славакіі ў Беларусі Ёзэфам Мігашэм.

Кіраўнік дзяржавы сёння асабіста ўручыў ордэн Францыска Скарыны паслу, які наведаў парад 9 мая ў Мінску. У ходзе гутаркі з дыпламатам Лукашэнка ахарактарызаваў адносіны паміж краінамі як "вельмі добрыя", канстатаваў ён і вялікі патэнцыял у эканамічным супрацоўніцтве.

"Пагадзіцеся, асноўны паказчык - 220 мільёнаў долараў тавараабароту - гэта зусім няшмат. Але, калі ўлічыць, што ўвогуле ніякага не было тавараабароту ў свой час, гэты рост - ён значны. Але мы можам больш, мы гатовыя супрацоўнічаць самым цесным чынам з вашай цудоўнай Славакіяй, мы гатовыя па многіх напрамках вучыцца ў вас (а ў вас ёсць чаму вучыцца, пачынаючы ад спорту і заканчваючы пытаннямі прамысловага развіцця). Мы гатовыя ісці на больш глыбокае супрацоўніцтва", - выказаўся прэзідэнт, якога цытуе БелТА.

Рашэнне аб узнагароджанні пасла Славакіі было прынята ў чэрвені - тады быў падпісаны адпаведны ўказ.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКапітан ФК Дыпламат - Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, спадар Ёзэф Мігаш
Лукашэнка: мы гатовыя шмат чаму навучыцца ў Славакіі - Sputnik Беларусь
Капітан ФК Дыпламат - Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, спадар Ёзэф Мігаш

Пасля наведвання дыпламатам параду ён падаў прашэнне аб адстаўцы, так як МЗС Славакіі запатрабаваў ад пасла тлумачэнняў гэтага ўчынку. Неўзабаве Мігаш пакіне Беларусь, імя яго пераемніка яшчэ не вызначана.

Стужка навiн
0