Міністр працы распавяла, як змянілася ў Беларусі занятасць з-за пандэміі

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкДзяўчына ў ахоўнай масцы пакуе падарункі ў гандлёвым цэнтры "Дана Мол" у Мінску
Дзяўчына ў ахоўнай масцы пакуе падарункі ў гандлёвым цэнтры Дана Мол у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сітуацыя на рынку працы Беларусі "дастаткова кіраваная", беларускія лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень скарачэнняў, якія сёння назіраюцца на сусветным рынку, перакананая міністр.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць занятых у эканоміцы знізілася за апошні час, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала СТБ.

Паводле яе слоў першыя тры месяцы года былі стабільнымі.

"Змены пайшлі ўжо ў красавіку-маи. Мы гэта вельмі добра бачым, праглядалася гэтая праблема. Калі паглядзець за пяць месяцаў, то па занятых у эканоміцы - тэмп 99,8 працэнта. Гэта значыць на 0,2 адсоткі колькасць занятых у эканоміцы знізілася", - адзначыла Касцевіч.

Разам з тым, міністр лічыць, што сітуацыя на рынку працы Беларусі "дастаткова кіраваная". Ва ўсякім разе, беларускія лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень скарачэнняў, якія сёння назіраюцца на сусветным рынку.

"Наймальнікі не ўжывалі актыўна такую меру, як масавае звальненне людзей альбо наогул звальненне людзей па неабгрунтаваных прычынах", - адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны.

Па дадзеных праверак 288 арганізацый сярэдняга і буйнога бізнесу міністэрства не выявіла масавых парушэнняў, былі зафіксаваныя толькі адзінкавыя выпадкі парушэння нормаў Працоўнага кодэкса.

Разам з тым, на прадпрыемствах усё часцей здараюцца прастоі, уводзіцца скарочаны рэжым працы. Касцевіч перакананая, што наймальнікі выбіраюць гэтыя меры, каб захаваць працоўныя калектывы.

"У маи вымушаная няпоўная занятасць вырасла ў чатыры разы. Так, гэта вялікі рост, але самае галоўнае для чалавека - тое, што ён захаваў працоўнае месца, самае галоўнае для наймальніка - ён захаваў прафесійныя кадры, якія вельмі складана знайсці на рынку працы", - адзначыла Касцевіч.

Стужка навiн
0