МІНСК, 7 ліп - Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўдакладніла пералік сацыяльна значных тавараў, на якія часова дзейнічае дзяржаўнае рэгуляванне коштаў, паведамілі ў панядзелак у ведамстве.
Паводле інфармацыі міністэрства, у перыяд коштавага рэгулявання сітуацыя на спажывецкім рынку Беларусі стабілізавалася.
"Ва ўмовах адсутнасці павышанага попыту і наяўнасці шырокага асартыменту тавараў МАРГ прынята пастанова № 45, у адпаведнасці з якой, са сферы коштавага рэгулявання выключаюцца наступныя тавары: кава, кансервы мясныя, кансервы з рыбы, малако сухое, мыла цвёрдае туалетнае і гаспадарчае, запалкі, пракладкі жаночыя гігіенічныя, падгузнікі (дзіцячыя і дарослыя), туалетная папера", - сказалі ў ведамстве.
У МАРГ падкрэслілі, што пасля прыняцця гэтага дакумента кошты рэгулявацца будуць толькі на сацыяльна значныя тавары харчовага спектру.
У ведамстве адзначылі, што дзяржрэгуляванне коштаў на ахоўныя маскі і дэзінфікуючыя сродкі плануецца падоўжыць - па ўзгадненні з калегіі ЕЭК.
З поўным пералікам сацыяльна значных тавараў, на якія дзяржава рэгулюе кошты, можна азнаёміцца на сайце МАРГ.