МІНСК, 7 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове сталі вядомыя днём у аўторак, абітурыенты ўжо атрымліваюць смс-паведамленьні са сваімі баламі.
Пры паступленні ў ВНУ абітурыенты могуць на свой выбар здаваць адну з дзяржаўных моў - рускую ці беларускую.
Сёння днём сталі вядомыя вынікі ЦТ па беларускай мове: яго абітурыенты здавалі першым, 25 чэрвеня. Такім чынам, на апрацоўку бланкаў сышло 12 дзён.
Пакуль вынікі прыходзяць абітурыентам, падпісаным на смс-абвесткі. Неўзабаве яны павінны быць загружаны і на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).
У сераду-чацвер, як чакаецца, могуць стаць вядомыя і вынікі ЦТ па рускай мове.