Праваахоўныя органы шукаюць аўтараў палітычных графіці, расцяжак, налепак, якія з'яўляюцца ў грамадскіх месцах на працягу апошніх двух месяцаў. У МУС папярэдзілі пра адказнасць за такія "роспісы". У залежнасці ад сумы шкоды, абставінаў і намеру затрыманага будзе вызначацца адказнасць у выпадку затрымання.
Больш за ўсё надпісаў і расцяжак з'явілася ў Мінску і Мінскай вобласці. Карэспандэнты Sputnik выйшлі на вуліцы беларускай сталіцы, каб высветліць, як самі мінчане ставяцца да такой формы выказвання палітычнага пратэсту.
"Калі няма нічога забароненага - нацысцкіх знакаў або іншых падобных рэчаў - стаўлюся спакойна", - кажа адна з удзельніц апытання.
Другі нагадвае - камусьці чужы спосаб выказвання грамадзянскай пазіцыі дадасць працы.
"Камусьці ж прыйдзецца потым выціраць", - кажа суразмоўца Sputnik.
"Усё роўна - палітыка гэта ці іншае мастацтва, усё павінна быць эстэтычна", - настойвае яшчэ адна ўдзельніца апытання.
У пытанні штрафаў апытаныя жыхары Мінска апынуліся даволі лаяльнымі. Хтосьці проста паціскае плячыма і кажа, што за такія парушэнні не штрафаваў бы, нехта прапануе спачатку разабрацца, на якім будынку з'явіўся надпіс - на простым гаражы або на гістарычнай забудове.
А хтосьці вырашэнне гэтага пытання аддаў на водкуп экспертам.
"Я не хачу туды лезці", - прызналася субяседніца агенцтва.
Глядзіце на відэа, што думаюць мінчане пра палітычныя графіці, налепкі і расцяжкі як спосаб выражэння палітычнай пазіцыі.