Ёсць слабыя спробы процідзеяння фэйкам, ёсць нейкі інструментарый барацьбы з імі, але ўсё гэта цьмянее ў параўнанні з той пагрозай і той дэструктыўнай роляй, якую сёння маюць фэйкі, перакананая Захарава.
У гэтым плане прыемна здзівіла ААН, генеральны сакратар якой яшчэ 14 красавіка выступіў з ініцыятывай барацьбы з так званай "інфадэміяй", хоць спачатку гэта здавалася несур'ёзным, прызнала прадстаўнік расійскага МЗС.
"На самой справе гэта сапраўдная "інфадэмія", якая ахапіла і кожную асобную краіну, і розныя рэгіёны, і ўвесь свет у цэлым. Сітуацыя больш чым сумная", - канстатавала Захарава.
Шэраг краін, у прыватнасці, Кітай зараз прымаюць намаганні па супрацьдзеянні фэйкам на нацыянальным узроўні, але ацаніць эфектыўнасць такіх мер пакуль не ўяўляецца магчымым з улікам асаблівасцяў кожнай краіны, дадала Захарава, выказаўшы здагадку, што неабходны нейкі наднацыянальны механізм барацьбы з фэйкамі, да якога толькі трэба будзе падступіцца.