МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Большасць з 250 чалавек у зале - людзі дзяржаўныя, сказаў прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.
"Хоць у вас своеасаблівае мысленне. Гэта дакладна. Тое, што ў вас на той ці іншы факт можа быць рознае меркаванне - гэта таксама нармальна, я гэта добра ўспрымаю", - запэўніў прысутных у Палацы Незалежнасці Лукашэнка.
Пры гэтым ён распавёў, па якіх крытэрах ідзе падрыхтоўка мерапрыемстваў з яго удзелам, як улічваюцца розныя погляды і падыходы.
"Абавязкова альтэрнатыва, абавязкова канкурэнцыя, сутыкненне меркаванняў, мазгавая атака - усё гэта правільна", - распавёў журналістам беларускі прэзідэнт.
Крыху канспіралогіі
Аляксандр Лукашэнка зрабіў асобны акцэнт на тым, што некаторыя сродкі масавай інфармацыі сталі выдаваць канспіралагічныя версіі, чаму ён праводзіць мерапрыемствы з так званымі актывамі.
"Нібыта нешта надзвычайнае адбываецца, і таму прэзідэнту прыходзіцца рэагаваць як пажарным. Дык вось: няма ніякай надзвычайшчыны", - паспрабаваў ён супакоіць тых, хто сабраўся.
Па словах прэзідэнта, сустрэча з журналістамі дзяржаўных мас-медыя закліканая растлумачыць розныя пытанні, якія тычацца ўнутранага і знешняга парадку дня. Кіраўнік дзяржавы хоча пракаментаваць тое, што адбываецца і адказаць на пытанні карэспандэнтаў.
Свабода слова абмежаваная законам
Мы павінны адкрыта з вамі паразмаўляць па тых пытаннях, перш за ўсё, якія хвалююць вас", - заклікаў журналістаў Лукашэнка.
На яго думку, для інфармацыйнага рынку важна прысутнасць дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, таму іх колькасць не будзе змяншацца. Міністэрства інфармацыі з новым кіраўніком будзе іх падтрымліваць.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў яшчэ раз аб сваім тэзісе - свабода слова не мае на ўвазе, што можна ўсё. У прыватнасці, гэта адносіцца да выказванняў у інтэрнэце. Частка людзей за свае пасты ў сацыяльных сетках атрымалі негатыўныя адказы.
"Вы, асабліва прагрэсіўна настроеныя людзі, адчулі, што такое свабода слова: сказаў не тое, абзавуць яшчэ паболей. Кожны з вас атрымаў порцыю (негатыву - Sputnik), той, хто нават не за Лукашэнку слова сказаў, а за дзяржаву", - упэўнены Лукашэнка.
Пасля чаго ў завяршэнне заявіў усім прысутным на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці, што "свабода слова ў любой дзяржаве абмежаваная законам. Таму тут мы навядзем парадак".