МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'явілі на пятніцу сіноптыкі. Гідраметцэнтр папярэджвае, што раніцай і щдзень 10 ліпеня месцамі па краіне чакаецца моцны вецер парывамі да 15-20 м/с і ўдзень у асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы.
У цэлым надвор'е ў пятніцу будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман.
Тэмпература паветра складзе ўначы +7 .. + 12°С, на захадзе будзе цяплей - да +13 .. + 15°С, удзень - ад +19 .. + 24°С да +25 .. + 28°С на поўдні краіны.
У суботу таксама будзе воблачна з праясненнямі, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагназуюць ліўні. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на паўночна-заходні парывісты, раніцай і ўдзень пры навальніцах магчыма ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра складзе ўначы +13 .. + 20°С, удзень - ад + 19°С па паўночным захадзе, да + 32°С па паўднёвым усходзе.
У нядзелю чакаецца перамяшчэнне халоднага атмасфернага фронту - на тэрыторыю краіны пачне паступаць халодная паветраная маса. Будзе воблачна і дажджліва. Дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны, парывісты. Тэмпература паветра складзе ўначы +9 .. + 15°С, удзень +13 .. + 20°С. На паўднёвым усходзе будзе крыху цяплей: уначы +16 .. + 19°С, максімальная тэмпература днём +21 .. + 28°С.