Cпартсмен за $5 тыс і дырэктар піўзавода: якіх работнікаў шукаюць у Беларусі?

© Sputnik / Алексей Сухоруков / Перайсці ў медыябанкУ цэнтры занятасці, архіўнае фота
У цэнтры занятасці, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод самых высокааплатных вакансій - шмат месцаў для спартсменаў і трэнераў у футбольныя, хакейныя і гандбольныя клубы.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Спартсмена-інструктара ў хакейны клуб "Дынама-Мінск" на заробак ад дзесяці тысяч рублёў шукаюць сёння праз Дзяржаўную службу занятасці.

Грошы у кашальку - Sputnik Беларусь
Лукашэнка прыдумаў, як рэгуляваць заробкі ў прыватнікаў

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 76878 вакансій. З іх заробак парадку 1000 долараў і вышэй абяцаюць у 156 месцах.

Традыцыйна, у топе вакансій - пілоты для "Белавія", якіх шукаюць не першы месяц.

Цікава, што ў спісе вакансій, на якіх можна атрымаць максімальны заробак - спартсмен-інструктар для ХК "Дынама-Мінск". Суіскальніку абяцаюць ад дзесяці тысяч рублёў.

Дзве вакансіі для спартсменаў-інструктараў адкрыты ў футбольным клубе "Іслач": з заробкам ад трох і ад пяці тысяч рублёў. У ФК "БАТЭ" таксама шукаюць спартсмена-інструктара, заробак абяцаюць ад двух тысяч рублёў. У "Шахцёр" патрэбны трэнер за 1,5 тысячы рублёў.

Цікава, што ў той жа час у гарадзенскі ФК "Нёман" спартсмена-інструктара шукаюць на больш сціплы заробак - 375 рублёў.

Сярод іншых цікавых высокааплатных вакансій - месца для прараба з заробкам вышэй за 6918 рублёў. Таксама шукаюць новага гендырэктара аднаго з піўзаводаў - на заробак ад 3,5 тысячы рублёў.

Стужка навiн
0