Фінальная стадыя выпрабаванняў вакцыны ад каронавіруса пачалася ў Расіі

© Министерство обороны РФВыпрабаванні вакцыны ад COVID-19 у Расіі
Выпрабаванні вакцыны ад COVID-19 у Расіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першую групу добраахвотнікаў, на якіх тэставалі вакцыну, плануюць выпісаць на наступным тыдні.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Завяршальная стадыя клінічных выпрабаванняў вакцыны ад COVID пачалася, пра гэта паведаміла міністэрства абароны Расіі, якое праводзіць іх сумесна з Нацыянальным даследчым цэнтрам імя Гамалеі.

Урачы ў ахоўных касцюмах на выездзе - Sputnik Беларусь
Мінздароўя рыхтуецца да другой хвалі COVID-19

Выпрабаванні стартавалі 18 чэрвеня і праходзяць на некалькіх групах добраахвотнікаў: сярод іх як вайскоўцы, так і грамадзянскія асобы. Суадносіны удзельнікаў, а таксама колькасныя і якасныя параметры выбаркі добраахвотнікаў былі ўзгодненыя з расійскім Міністэрствам аховы здароўя.

Адзначаецца, што пасля здачы кантрольных аналізаў першую групу плануюць выпісаць на наступным тыдні, удзельнікі змогуць вярнуцца да месцаў службы. У цяперашні час іх стан медыкі ацэньваюць як добры.

"Скаргаў на самаадчуванне, негатыўных рэакцый або непажаданых з'яў не адзначаецца", - паведамляе Мінабароны.
Даследаванні эфектыўнасці і імунагеннасці вакцыны працягнуцца на другой групе - у панядзелак, 13 ліпеня, ім будзе ўведзены другі кампанент вакцыны ад каронавіруса. Мяркуецца, што гэта дазволіць замацаваць імунітэт і забяспечыць павелічэнне яго працягласці.

У міністэрстве паведамілі, што дадзеныя, атрыманыя ў ходзе даследавання, даюць падставу рабіць выснову "аб фарміраванні ў добраахвотнікаў першай і другой груп імуннага адказу на ўвядзенне вакцыны ад каронавіруса COVID-19".

Як паведамляў раней дырэктар Нацыянальнага даследчага цэнтра (НДЦ) эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург, створаная вакцына дазволіць абараніць чалавека на тэрмін больш за два гады. Па папярэдніх дадзеных, масавая вакцынацыя насельніцтва Расіі запатрабуе выпуску да 70 мільёнаў доз вакцыны. У цяперашні час расійскія арганізацыі аховы здароўя ўжо наладжваюць працэс маштабавання вытворчасці.

Стужка навiн
0